Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 41 за последние 30 дней.

З Волгі шлях на "Лістапад"   / Ждановіч, Іван /

На XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" сёстры Абызавы з Татарстана прадставілі анімацыйны фільм з беларускай назвай "Вечарынка". Маці аніматараў кіруе ў сяле Пячышчы, што пад Казанню, Музеем Янкі Купалы. Песняр трапіў у Паволжа, бо Акадэмію навук БССР эвакуіравалі ў Казань.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.02.2024
Рубрика: НАН Беларуси
Якія з апошніх выданняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі варта пачытаць. Расказалі навукоўцы   / Ждановіч, Іван /

Якія выдавецкія праекты пра гісторыю і сучаснасць беларускай дзяржавы рэалізаваны апошнім часам? Што за кнігі на гэтыя тэмы з’явіліся ў кнігарнях? Да якіх праектаў далучана школьная моладзь, студэнцтва? Пра гэта гаварылі на прэс­-канферэнцыі ў прэс­-цэнтры Дома прэсы спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Источник: Издательский дом «Педагогическая пресса,   19.12.2023
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Родны бераг акадэміка Пармона   / Ждановіч, Іван /

Віцэ-прэзідэнту Расійскай акадэміі навук, старшыні Сібірскага аддзялення РАН Валянціну Пармону споўнілася 75 гадоў. Сусветна вядомага вучонага прыняла ў свой склад Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ушанаваны ѐн медалѐм Францыска Скарыны. Аднак мала хто ведае, што род яго па бацькавай лініі — з Наднѐманскага краю: з вѐскі Касцяшы Уздзенскага раѐна Міншчыны.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.07.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Расказаць казку   / Ждановіч, Іван /

18-20 мая Нацыянальная акадэмія навук Беларусі арганізуе III Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі.

Источник: Настаўніцкая газета,   31.03.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Мудрасць казак і вучонасць акадэмікаў   / Ждановіч, Іван /

Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі адбудзецца ў маі ў Мінску. Чым вабяць людзей навукі казкі ды іншая фальклорная спадчына нашага народа, разважае дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
І асвячалі братоў Слова і вера   / Ждановіч, Іван /

Новыя факты з жыцця пісьменніка, акадэміка АНН беларусі Якуба Коласа ды ягоных родзічаў прыадкрываюцца ў нашым часе.

Источник: Голас Радзімы,   29.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Збірацца разам, сябраваць   / Ждановіч, Іван /

У Мінску прайшло шостае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа. З паведамленнем на ім вступіў і кіраўнік Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч, абраны ў снежні замежным сябрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   29.12.2021
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Гальшаны не сыходзяць у нябыт   / Ждановіч, Іван /

Гальшаны – у Ашмянскім раёне Гродзеншчыны. Утульнае мястэчка з багатай гісторыяй пры рэчцы Гальшанцы дзівосным чынам захавала сваё ранейшае аблічча і старадаўнюю структуру. Хто і калі заснаваў Гальшаны – тое невядома. У археолагаў, праўда, ёсць меркаванні на гэты конт. Цяпер у ваколіцах паселішча спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі (у прыватнасці, Павел Кенька) даследуюць даўняе гарадзішча і паселішчы XII-XIV стагоддзяў.

Источник: Беларусь,   22.09.2021 № 9 С. 39-43
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Дзмітрый Кузьмін: "Дзякуй дзеду за ўсё!"   / Ждановіч, Іван /

Дзмітрый Кузьмін распавядае пра свайго дзеда, Аляксандра Кузьміна, штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў у час Вялікай Айчыннай вайны, сакратара ЦК кампартыі Беларусі па ідэалогіі. Сябраваў Аляксандр Кузьмін з пісьменнікам Алесем Адамовічам, акадэмікам АН БССР Мікалаем Барысевічам, дапамагаў асвятляць маштабы катастрофы на ЧАЭС.

Источник: Беларусь,   22.06.2021 № 6 С. 18-25
Рубрика: Сотрудники НАН
Даніна любові Уладзіміру Караткевічу   / Ждановіч, Іван /

90‑я ўгодкі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча адзначаюцца на Бацькаўшчыне. Тэматычная выстава “Сын Зямлі пад белымі крыламі” зладжана ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   27.11.2020
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
У бой ідзе паэзія сыноў   / Ждановіч, Іван /

З вёскі Руціцы Карэліцкага раёна Гродзеншчыны быў родам Фёдар Шугля: афіцэр-­ардэнаносец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра бацьку­героя вызначае жыццёвыя арыенціры й для сына яго Уладзіміра: паэта, Ганаровага Генеральнага консула Беларусі ў Цюменьскай вобласці Расіі.

Источник: Звязда,   20.08.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
У бой ідзе паэзія сыноў   / Ждановіч, Іван /

З вёскі Руціцы Карэліцкага раёна Гродзеншчыны быў родам Фёдар Шугля: афіцэр-ардэнаносец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра бацьку-героя вызначае жыццёвыя арыенціры й для сына яго Уладзіміра: паэта, Ганаровага Генеральнага консула Беларусі ў Цюменьскай вобласці Расіі. Вершы яго ўвайшлі і ў анталогію сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі, прэзентаваную на пачатку 2020 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   14.08.2020
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Ігар Кізім: "Ты - ніхто, калі губляеш свае карані"   / Ждановіч, Іван /

На пытанні адказвае Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны ў Беларусі. У тым ліку і пра нашу агульную гісторыю з часоў Кіеўскай Русі. Некаторыя гістарычныя пытанні, спадзяецца Ігар Кізім, будуць распрацаваны глыбей, у тым ліку і з навукоўцамі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі, яго дырэктарам Вячаславам Даніловічам.

Источник: Беларусь,   18.06.2020 № 6 С. 20-28
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
З Вялікіх Круговічаў - у вялікі свет   / Ждановіч, Іван /

Роднай сваёй школе прысвяціў манаграфію мінскі навуковец, вучоны сакратар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык, які родам з Ганцавіцкага раёна. “Першы сшытак” гісторыі Круговіцкай школы пабачыў свет у знакавым маскоўскім выдавецтве “Наука”, і задумана кніга шматтомнаю. Такое даследаванне — унікальнае для Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   28.05.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
На тонкай грані быцця   / Ждановіч, Іван /

У жыцці чалавека заўсёды ёсць месца цуду, перакананы таленавіты нейрахірург акадэмік НАН Беларусі Арнольд Смеяновіч. Яго багаты жыццёвы досвед дазваляе пра тое гаварыць. А цуд ужо ў тым, што ён, дзіця Вялікай Айчыннай вайны, жывы ў яе пекле застаўся.

Источник: Беларусь,   17.04.2020 № 4 С. 30-35
Рубрика: Сотрудники НАН
З Уральска - дадому   / Ждановіч, Іван /

З далёкага заходнеказахстанскага горада прывезены ў Беларусь парэшткі класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі. Што мы ведаем сёння пра пісьменніка? Прызнацца, няшмат. Змітрок Бядуля, напрыклад, актыўна працаваў у яўрэйскім сектары Беларускай акадэміі навук у 20–30‑я гады, шмат супрацоўнічаў і з тэатрам - адзін з аўтараў артыкула, Валянціна Ждановіч, абараніла кандыдацкую дысертацыю «Змітрок Бядуля і беларускі тэатр». На абароне, што праходзіла ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі ды фальклору НАН Беларусі, ганаровым госцем быў і сын творцы.

Источник: Беларусь,   18.03.2020 № 3 С. 30-33
Рубрика: НАН Беларуси
Разам на адной арбіце   / Ждановіч, Іван /

Пра сумесныя беларуска-расійскія праекты ў касмічнай сферы гаварылі на сустрэчы 21 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і гендырэктар дзяржкарпарацыі "Роскосмос" Дзмітрый Рагозін. У той жа дзень старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў паведаміў, што новы расйска-беларускі спадарожнік плануюць запусціць у 2021 годзе.

Источник: Голас Радзімы,   28.01.2020
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоНаука и технологии
Даўні боль паўстання   / Ждановіч, Іван /

У Вільнюсе 22 лістапада прайшло перазахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых герояў Паўстання 1863-1864 гадоў. Беларускі бок удзельнічаў у працы па ідэнтыфікацыі знойдзеных парэшткаў Кастуся Каліноўскага. Літву наведвала афіцыйная група беларускіх экспертаў з НАН Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   26.11.2019
Рубрика: Международное сотрудничествоНаука и общество
Месца с душой… і пахам кавы   / Ждановіч, Іван /

Там, у адной з мінскіх кавярняў, дзе гаспадараць Ірына і Аляксандр Фѐдаравы, — атмасферна, як цяпер кажуць. Цѐпла, светла, душэўна. Ірына працавала ў навуцы, абараніла кандыдацкую дысертацыю «Іксодавыя кляшчы на ўрбанізаваных тэрыторыях Беларусі». Паспяхова выяўляла сябе як старэйшая навуковая супрацоўніца ў акадэмічным Інстытуце заалогіі — цяпер уваходзіць у Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. І вось яны разам з мужам, хімікам па адукацыі, раптам сышлі ў зусім іншую сферу.

Источник: Звязда,   20.06.2019
Рубрика: НАН Беларуси
Са стужкі навін   / Ждановіч, Іван /

Ужо тры мадэлі электрамабіля распрацавалі беларускія навукоўцы, паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Голас Радзімы,   26.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Каардынаты нашага быцця   / Ждановіч, Іван /

На шумнай, шматлюднай XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы можна было сустрэць і вядомых навукоўцаў — акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Каваленю, дырэктара акадэмічнага Інстытута гісторыі Вячаслава Даніловіча. Што прывабіла на выставе-кірмашы гэтых паважаных людзей? Беларускія гісторыкі актыўна ідуць у народ — новымі кнігамі, на гэты ж раз яны прадставілі ўнікальнае выданне - чацвёрты том “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі”.

Источник: Голас Радзімы,   27.03.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Балоты - царства экачысціні   / Ждановіч, Іван /

У Беларусі шмат робіцца, каб зберагчы вялікія водна-балотныя багацці. Назву "Вялікае княства вяртлявай чаротаўкі" мае беларуска-літоўскі праект, скіраваны на сберажэнне "чырвонакніжніцы". Пра гэта распавядае старшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Максіменкаў.

Источник: Голас Радзімы,   12.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоЭкологическая деятельность
І сябры, і сваякі   / Ждановіч, Іван /

Адным з найбольш перспектыўных эканамічных партнёраў для Беларусі ў Сібіры назваў Аляксандр Лукашэнка Новасібірскую вобласць. Сярод перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва - узаемадзеянне НАН Беларусі з Сібірскім аддзяленнем РАН.

Источник: Голас Радзімы,   12.02.2019
Рубрика: Международное сотрудничествоНАН Беларуси
Шлях да незалежнасці   / Ждановіч, Іван /

З далечы гадоў агледзець даўнія падзеі, прыадкрыць важныя дэталі гістарычнай дзеі, прааналізаваць надзвычай складаную тагачасную грамадска-палітычную сітуацыю ў беларускім грамадстве паспрабавалі 28 лістапада ўдзельнікі круглага стала “Шляхі беларускай дзяржаўнасці: выбар і вынікі”. У размове за круглым сталом паўдзельнічалі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, супрацоўнікі гэтага інстытута: загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валянцін Мазец, навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алена Трубчык.

Источник: Голас Радзімы,   14.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Шляхі да зорак   / Ждановіч, Іван /

Час — хуткаплынны, і ўжо стаў гісторыяй ХХХІ Міжнародны кангрэс удзельнікаў касмічных палётаў, што праходзіў сёлета ў верасні ў Мінску. Аднак у соцень беларускіх школьнікаў, студэнтаў засталіся добрыя ўспаміны, фотаздымкі з аўтографамі вядомых касманаўтаў, нават сэлфі з імі — на памяць. Тое стала магчымым дзякуючы Дню супольнасці, што традыцыйна праходзіць на кангрэсах. Касманаўты і астранаўты, што прыехалі на кангрэс, 12 верасня наведвалі ўстановы адукацыі ў Мінску, Чэрвені, Смілавічах, сустракаліся з дзецьмі ў Мінскім планетарыі. Шаноўных гасцей сустракалі ў БДУ, БНТУ, у інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.

Источник: Голас Радзімы,   28.09.2018
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАН
Сакрэты раўнавагі   / Ждановіч, Іван /

Спыненне дыхання ў сне — каварная хвароба, прычым вельмі распаўсюджаная. Гэты дыягназ — на мове медыкаў “абструктыўнае апноэ” — да 60-ці гадоў ставяць прыкладна кожнаму пятаму жыхару ў заходнееўрапейскіх краінах. І ў Беларусі такіх людзей нямала. Чаму ўзнікае гэтая праблема і як дапамагчы тым, хто трапляе ў групу рызыкі, распавядае акадэмік Уладзімір Кульчыцкі, вядомы фізіёлаг, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Беларусь,   29.03.2018 № 3 С. 26-29
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Эксперыменты ў імя будучыні   / Ждановіч, Іван /

Студзень адзначыўся шматлікімі мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню беларускай навукі. Адно з самых значных праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы, дзе была арганізавана выстава найбольш важных вынікаў навукова-тэхнічнай ды інавацыйнай дзейнасці. Тут жа прайшоў сход навуковай грамадскасці краіны “Навука — інтэлектуальнай эканоміцы”. На выставе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіла звыш 80 новых распрацовак і тэхналогій. Пра выставу і сваю працу распавядае адзін з удзельнікаў мерапрыемства, акадэмік Уладзімір Кульчыцкі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

Источник: Беларусь,   26.02.2018 № 2 С. 30-35
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и технологии
Акадэмік Уладзімір Кульчыцкі: "Заўсёды хацелася дапамагаць людзям"   / Ждановіч, Іван /

Яшчэ напярэдадні Другога з’езда вучоных, які ў снежні праходзіў у Мінску, у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбралі новых прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты — 5 акадэмікаў і 22 члены-карэспандэнты. Больш як сотня вучоных прэтэндавала на гэтыя вакансіі, перамаглі лепшыя з лепшых. Сярод іх намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі.

Источник: Беларусь,   26.12.2017 № 12 С. 22-27
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация науки
Мы - талерантныя   / Ждановіч, Іван /

Талерантнасць жыхароў Беларусі — з’ява зусім не новая, у яе глыбокія гістарычныя карані. Ёю мы кіруемся і цяпер, выбудоўваючы стасункі як паміж сабою, так і са светам. А вось пра тое, адкуль карані гэтай з'явы, распавядае навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Грунтоў.

Источник: Беларусь,   27.06.2017 № 6 С. 52-55
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Традыцыі высокага інтэлекту   / Ждановіч, Іван /

Год навукі на Беларусі пачаўся з прэс-канферэнцый, круглых сталоў, інтэрв’ю для вядучых СМІ аўтарытэтных беларускіх вучоных. Прэзентаваў Год навукі ў Беларусі Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў. Заўважым, аднак: свае навуковыя пошукі ўраджэнцы Беларусі пачалі весці задоўга да таго, як на тэрыторыі краіны ў 1922 годзе ўзнікла першая беларуская навуковая ўстанова.

Источник: Беларусь,   28.02.2017 № 2 С. 18-22
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоИстория НАН
Такое прамяністае цяпло   / Ждановіч, Іван /

Спецыялісты лічаць: менавіта інфрачырвонае абаграванне стане "ацяпленнем будучыні". І беларускія навукоўцы ўжо вынайшлі эканомныя абагравальныя сістэмы. Яшчэ ў 1997 годзе для ўкаранення такой сістэмы ў Акадэміі навук утварылася Навукова-вытворчае прадпрыемства "БелИКО". З часам прадпрыемства стала Інстытутам энергетыкі НАН Беларусі.

Источник: Беларусь,   27.02.2015 № 2 С. 18-21
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Што застаецца?   / Ждановіч, Іван /

Археалагічны музей Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - унікальная экспазіцыя не толькі для Беларусі: аналагаў ёй няма і ў іншых краінах Еўропы. Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя, распавядае пра археалагічныя здабыткі айчыннай навукі. Музей асабліва дарагі дял навукоўца - экспазіцыя стваралася ў яго бытнасць дырэктарам Інстытута гісторыі.

Источник: Беларусь,   27.01.2015 № 1 С. 30-35
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Старэйшы сын Песняра   / Ждановіч, Іван /

У Беларусі ўшанавалі памяць пра Данілу Міцкевіча, арганізатара і першага дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Даніла Міцкевіч працаваў у хімічнай групе АН БССР. Потым — навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыкам лабараторыі ў Інстытуце хіміі АН БССР.

Источник: Голас Радзімы,   10.10.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Аснова ўсёй Айчыне   / Ждановіч, Іван /

Міжнародная навуковая канферэнцыя да 90-х угодкаў выхаду з друку паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» – толькі адна з імпрэзаў штогадовых Каласавінаў у гонар Песняра. Летась шырока адзначаліся 130-я ўгодкі класіка, завяршылася выданне 20-томнага Збору твораў. Пра каштоўнасць працы для ўсіх славістаў свету гаварылі выступоўцы з Рассіі ды Ўкраіны, а першы намеснік па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец заўважыў: выданне прэзентавалася і на XV Міжнародным з´ездзе славістаў у Мінску.

Источник: Голас Радзімы,   08.11.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Навукоўца з фантазіямі   / Ждановіч, Іван /

Даследчык літаратуры Уладзімір Гніламёдаў не толькі аналізуе чужыя творы, але і сам піша раманы. Сябры, калегі як з Акадэміі, так і па пісьменніцкім саюзе, што віншавалі юбіляра ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, дзівіліся яго працаздольнасці. Сярод творчых здабыткаў акадэміка — 300 літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, 11 манаграфій, дапаможнікі, брашуры. На выставе “Чалавек — сукупнасць свайго мінулага...”, што зладзілі да юбілею акадэміка супрацоўнікі бібліятэкі, былі яго асноўныя творы.

Источник: Голас Радзімы,   17.01.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
У кнігах досвед застанецца   / Ждановіч, Іван /

Творчая сустрэча “Кніжны калейдаскоп беларускай навукі”, прысвечаная Году кнігі, ладзілася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Паразважаць пра набыткі, падзяліцца планамі сабраліся навукоўцы і супрацоўнікі акадэмічнага Выдавецкага дома. Была разгорнута выстава “Год кнігі Выдавецкага дома “Беларуская навука”: амаль 100 выданняў, плён працы ў 2012-м. Пра сумесныя праекты навукоўцаў і Выдавецкага дома расказваў і спецыяльны відэафільм.

Источник: Голас Радзімы,   11.01.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Друкаваныя скарбы растуць у цане   / Ждановіч, Іван /

Пад час Каляднага дабрачыннага балю кнігі Анатолю Статкевічу-Чабаганаву быў уручаны дыплом «Мецэнат кнігі» за падтрымку кнігавыдання, бібліятэчнай справы, увогуле беларускай культуры. Нядаўна 100 тамоў кнігі «Я – ваш сын» А. Статкевіч-Чабаганаў падарыў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   13.12.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
З клопатам пра будучыню   / Ждановіч, Іван /

Удзельнікі грамадскага форуму «Духоўна-маральны фактар нацыянальнай бяспекі» прапанавалі ўвесці ў школьныя праграмы новыя прадметы – айчынную духоўную культуру. Ладзілі форум у прэс-цэнтры мінскага Дома прэсы Нацыянальная акадэмія навук, Міжнародны фонд «Сям´я – Яднанне - Айчына» і грамадскі савет па маральнасці.

Источник: Голас Радзімы,   22.11.2012
Рубрика: Мероприятия НАН
Шчырая душа пад моцным псеўданімам   / Ждановіч, Іван /

Сёлета адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Да юбілею ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваны Збор твораў юбіляра ў 13 тамах, які пабачыў свет у Выдавецкім доме «Беларуская навука».

Источник: Беларусь,   25.10.2012 № 10 С. 52-53
Рубрика: НАН Беларуси
Светлы след Сафіі   / Ждановіч, Іван /

На Слонімшчыне, у вядомых духоўнымі традыцыямі Жыровічах сумесна ладзілі міжнародную навукова-практычную канферэнцыю Мінская духоўная акадэмія імя Кірылы Тураўскага і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   18.10.2012
Рубрика: Мероприятия НАН
Там, дзе рэчка недалёка…   / Ждановіч, Іван /

Сто гадоў таму на хутары Смольня ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка Купала. Колас і Купала сябравалі потым усё жыццё, разам працавалі ў Тэрміналагічнай камісіі, Інстытуце Беларускай Культуры, Акадэміі навук БССР.

Источник: Голас Радзімы,   02.08.2012
Рубрика: История НАН